Земля моя Белая Русь... бел

Тамара Кошевая
Зямля мая – Белая Русь

Залатыя хусціны палёў,
Сіні лён – як нябесная сінь,
Журкатанне  малых ручаёў,
Бацькі Нёмана гордая плынь,
І вясенняя квецень садоў,
І зімовы бялюткі абрус,
Шчодрай восені спеласць пладоў –
Гэта ўсё – мая Белая Русь!

ПРЫПЕЎ:
Бусел, клёкатам дзень абуджай!
Прылятай у гасцінны мой край,
Дзе буслянкі над кожнай страхой,
Абвяшчаюць і мір, і спакой.
Ты спагаду і радасць нясі
Над прасторамі Белай Русі,
Расхіні свае крылы над ёй,
Над Радзімаю светлай маёй!

Кожны госця прывеціць гатоў,
Кожны – сябар табе і зямляк. 
Чалавек без радзімы – нішто!
Чалавек без радзімы – ніяк!
Край гасціных і добрых людзей.
Не адзіным тут хлебам жывуць!
Над краінай вялікіх надзей
Нашы вольныя песні плывуць.

ПРЫПЕЎ:

Ты – карэнне жыцця і выток,
Да цябе, як да маці гарнусь!
Ёсць на карце Еўропы куток
З чыстай назваю – Белая Русь.
Аб Радзіме шчаслівай пяю,
Дзе спакойна жыве беларус,
Пра дзяржаўную годнасць тваю,
Незалежная Белая Русь!

ПРЫПЕЎ: