Жыхары Мяжы

Феликс Аксёнцев
Святло пагаслай зоркі,
Як раней, імкне да мяне.
Я - вецер на паверхні,
Альбо цень таго, хто на дне.
Я бачу толькі кветку,
А не рух яе каранёў.
Я згінуў на ільдзіне.
Крыгалом адмыў маю кроў.

Мы - жыхары мяжы
Дзвюх дзяржаў.
Мы крочым у імжы
Між застаў.

Той, хто шукае Ружу,
Адшукае зноў толькі Крыж.
Я побач, а не разам -
І вандрую там, дзе ты спіш.

Мы - жыхары мяжы
Дзвюх дзяржаў.
Мы крочым у імжы
Між застаў.

Калі згарыць люстэрка,
Я сыду туды, дзе быў змрок.
Агонь Святога Эльма
Асвятляе шлях на той бок.

Мы - жыхары мяжы
Дзвюх дзяржаў.
Мы крочым у імжы
Між застаў.


1993, LP/CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.