Поэту Брониславу Ермашкевичу... бел

Тамара Кошевая
Сапраўдны мужчына

“Мужчынкаў” я ганю сама,
Бо заляцаюцца няўдала.
Такіх, як ён, ужо няма,
А калі ёсць, то вельмі мала.

Жанчынам дорыць свой імпэт
Ён ад душы, не па загаду,
Такі прывабны для кабет,
Былы ваяр старога гарту.

А чорцікі ў яго вачах,
Гарэзлівыя, маладыя,
На шкоды клічуць – толькі ах! –
І не ўважаю на гады я.

Калі радок, як па вясне
ручай  – імкнецца ад крыніцы,
Ён часам смешна уздыхне:
- Пісаць бы вершы навучыцца!

Каб Вам здароўя Бог паслаў,
Глыток вады, кавалак хлеба…
Пішыце вершы, Браніслаў,
Вучыцца вам, бадай, не трэба.

Я, поўная свайго агню,
Свае залізваючы раны,
Сапраўдных мужыкоў цаню,
А Вы у нас – мужык сапраўдны!