Кругi на вадзе

Феликс Аксёнцев
Кругі на вадзе
Не пазбавяць ад смагі.
Ты шукаеш не мяне.
Ты палюеш, каб знайсці, што піць.

Вецер, той, што ўгары,
Не ўратуе ад зморы.
Ты шукаеш не мяне,
А паветра, каб злавіць дых.

У лесе даху няма,
Толькі голыя дрэвы.
Ты шукаеш не мяне...

Кругі на вадзе
Не пазбавяць ад смагі.
Ты шукаеш не мяне.
Ты палюеш, каб знайсці, што піць.


1990, LP/CD 'Краіна Доўгай Белай Хмары', тэкст песні. Музыка - Слава Корань