Янка

Наталья Песенько
Загуляў учора Янка
З сябрукамi ў шынку,
Там пайшла такая пьянка,
Што прачнуўся на лужку.

Янкiн фрэнч завэдзган глебай,
Чуе гукi  дзесь здаля.
Падымацца неяк трэба,
Ды з пад ног бяжыць зямля.

Млявасть цела ўсеагульна,
Абыякаў да жыцця.
Смажыць… страўнiк няўтульна
Адчуваiць ад пiцця.

-Божа! Божачка мой родны.
Як да дому дапаўзцi?
Нейкi сёння я незграбны,
Шанца зноў няма ў жыццi!

Дацягнуўся ледзь да дому,
Цiха дзьверы  адчынiў…
Ён чакаў маланкi з громам,
Але Бог абаранIў.

…Нешта хмарна ў хаце зранку,
Жонке мову заняло,
Кепска глянула на Янку -
У таго аж дых звяло!

-Што, убогi. Зноў напiўся?
У парозе бачыш скарб?
Дужа, Янка, ты спазнiўся,
Болей тут ты не жыхар.

Нам ужо цярпець давольна!,
Кепскi бацька, гаспадар.
Уладаць сабой не здольны,
Ад гарэлкI ciнi твар.

Ты адгэтуль, дружа, гэть-ка,
Ты ад п'янкi стаў нядуж.
Не патрэбен гэткi ,бацька,
Не патрэбен гэткi муж!