Пакуль спяваю

Феликс Аксёнцев
Яны з'ядуць мяне,
Пакуль спяваю.
Так будзе кожны вечар,
Калі спяваю.
Мяне бяруць дахаты,
Каб з'есці стужкі касет
Са шклянкамі гарбаты
Падчас размовы.

Яны вядуць мяне
Да брудных ложкаў.
Так будзе кожны ранак,
Пакуль спяваю.
Я буду апрануты,
Як чалавек з натоўпу -
Нібы глытнуў атруты,
Але ж спяваю.

Яны даюць мне грошы,
Бо я спяваю.
І кожны мусіць ведаць,
Каго кахаю.
І кожны мусіць ведаць,
Што вымушае мяне
Спяваць да скону тое,
Што я спяваю.


1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.