Верующая в любовь... бел

Тамара Кошевая
ВЕРНІЦА КАХАННЯ

Было – і адышло,
Ужо не вернецца…
Адлюстравала шкло
Кахання верніцу.

Лістамі па вясне
Мне квецень падала
Ад тых, хто здрадзіў мне,
Каму я здрадзіла.

І восеньскіх дароў
Плады нямалыя…
Хто быў кахаць гатоў,
Не пакахала я.

Бо дадзена мне ўмець
Са сталым вопытам
Ужо не блытаць медзь
З чырвонным золатам…

…Над здрадай і маной
Зіхціць і свеціцца
Ў люстэрку прада мной – 
Кахання верніца.

Зімовая туга
Другім пасцелена,
А на маіх лугах
Яшчэ ўсё зелена!