Прославление великого Триглава

Анатоль Кудласевич
ПРАСЛАЎЛЕННЕ ВЯЛІКАГА ТРЫГЛАВА

1. “І вось пачніце:
         Найперш – галаву прад Трыглавам схіліце!” –
         Так мы пачыналі,
         вялікую славу Яму спявалі,
         Сварога – Дзеда Багоў усхвалялі,
         які нас чакае.

2. Сварог – Божскаму Роду начатак
         і Роду ўсякаму – вечная студня,
          якая сцякае летам ад Крыні нябеснай,
         і ў зіму ж ніколі ж не замярзае,
         і жывіць тою вадою п’юшчых!

3. Жывіліся й мы да скону,
         не адыйшлі пакуль да Сварога,
         да райскіх гаёў і шчасных лугоў!

4. І Грамавержцу – Богу Пяруну,
         Богу бітвы і барацьбы,
         гаварылі:
         “Ты, што ажыўляеш яўленае,
         не пераставай круціць Калаўрота!”

5.       Ты, хто вёў нас сцязёю правай
        да бітвы і трызны вялікай!”

6. О тыя, што ўпалі  на полі брані,
        тыя, якія яшчэ ідуць,
         жывіце вы вечна ў раці Пярунавай!

7. І Свентавіту ўздымалі славу,
         бо Госпадам Правы і Явы паўстаў Ён!
        Яму хваласпевы спяваем,
       Свентавіт жа – гэта Святло.
       Бачылі мы праз Яго Белы Свет.

8.      Глядзіце – Ява існуе!
       Ён нас зберагае ад Навы!
       Яго хваласпевамі славім!

9.      Мы танцавалі – Яго апявалі
        і дазываліся Госпада нашага,
        бо Бог той Зямлю разам з сонцам насіў,
        і зоры трымаў,
        і Свет мацаваў.

10.     Слаўце вялікага Свентавіта:
           “Богу нашаму слава!”
            Журыцеся ж нашым сэрцам –
            бо гэтым маглі мы адпрэчыцца
            ад злога нашага дзеяння,
           і прыцяклі да дабра.
           Няхай абдымаюцца Божыя Дзеці!
 
11. І гаварыце:
         “Усё створанае не ўваходзіць
          у розум раздраны!”

12.      Адчуйце гэта, бо толькі гэтае ўмееце,
             таму што тайна тая Вялікая ёсць,
     што Сварог і Пярун --
     у той жа час і Свентавіт.

13.          Гэтыя двое ахопліваюць нябёсы,
     змагаюцца тут Чарнабог з Белабогам
     і Сваргу падтрымліваюць,
     каб не быў звергнуты Бог Свентавіт.

14.          За тымі двума – Вялес, Хорс і Стрыбог.
             Затым – Вышань, Леля і Леціца.

15.          Затым – Радагошч, Крышань і Каляда,
              кожны ледзь не Ўсеўладарны.

16.           Услед ідуць Сіва, Яр і Дажбог.
      А вось Белаяр, Ладо, гэтак жа і Купала,
      і Сеніч, і Жыціч, і Веніч,
      і Зерніч, Аўсеніч, і Просіч,
      і Студзіч, і Лёдзіч, і Люціч.

17.    За імі следам Птушыч, Зверыч і Міліч,
           Дожджыч, Плодзіч і Ягадзіч,
           Пчоліч, Трэсціч і Клёніч,
   Азёрыч, Ветрыч, Саломіч,
   і Грыбіч, і Ловіч, Бяседзіч,
   і Снежыч, і Странніч, і Свендзіч,
   Радзіч, Свіеціч,  Каровіч,
    і Красіч, і Травіч, і Сцебліч.

18.     За імі ёсць –
            Радзіч, Масленіч, Жывіч,
            Ведзіч, Лствіч, Квеціч,
            Водзіч, Зорыч, Громіч,
            Земіч, Ліпіч і Рыбіч,
            Бярозіч, Зяленіч і Горыч,
            Страдзіч, Спасіч і Лістверзіч,
            І Мысліч, і Госціч, і Раціч,
            Стрыніч і Чур-Родзіч,
            і тут Семаргл-Агнябог –
           Ён чысты і ярасны, хутканароджаны.

19.   І ёсць гэта – Трыглавы Ўсеагульныя.

20.     І вось ідзеш ты,
            журбу адкінуўшы,
            і адчыняеш Браму,
            і ўваходзіш сюды –
            у гэты прыгожы Ірый,
            дзе Ра-рака працякае,
            што размяжоўвае Нябесную Сваргу і Яву.

21.     І Чыслабог нашыя дні тут падлічвае,
            Ён гаворыць свае чыслы Багам:
            Быць Дню Сварога, ці быць Ночы,
            ці час спаць.
            Паколькі Ён – яўскі,
            То сам Ён у Божым Дні.
            У ночы ж нікога няма,
            Адно – Бог Дід-Дуб-Сноп наш.

22.      Слаўся, Пяруне – Бог Агнякудлы!
             Ты пасылаеш стрэлы на ворагаў,
             верных вядзеш Пуцявінай Правай.
             Ты ж воінам – гонар і суд,
             Усёправедны Ты – золатарунны і літасцівы!

23.     Як памрэш.
            Адыйдзеш да ніваў Сварогавых,
            І слова займееш там Перуніцы:
           “І ніхто іншы – то рускі воін,
            зусім не вараг ён, не грэк –
            а славянскага слаўнага роду,
            ён прыходзіць сюды, апяваючы,
            Матухну вашу,
            Сва Маці нашу,
            на Твае лугі, магутны Сварожа!”

24.      І Сварог Нябесны прамовіць:
            “Дык ступай жа, сын мой,
             да красы той вечнай!
             Там убачыш ты дзеда і бабу.
             О! Як будзе ім радасна
              раптам убачыць цябе ў весялосці!
              Да гэтага дня яны слёзы лілі, --
              цяпер жа могуць узрадавацца
              аб жыцці тваім вечным
              да сканчэння вякоў!

25.       Тую красу не адчулі яшчэ вы.
              Ды паколькі вы ў войску Ясуні –
              вы зусім не такія, як грэкі,
              вы іншую маеце славу.
              Вы дайшлі да нашага Ірыя,
              тут цудныя ўбачылі кветы
              і дрэвы, таксама – лугі.

26.     Вы павінны звіваць тут снапы,
            працаваць для Жніва на нябесных нівах,
            і ячмень палоць, і проса збіраць
            у засекі Сварога Нябеснага.
            Бо тое багацце іншае!

27.       Вы былі на зямлі
              у праху,
              у хваробах усе і ў пакутах –
              сёння ж будуць мірныя дні”.

28.       Мы стаялі на месцы сваім
              і з ворагам біліся мужна,
              а калі ж мы са славаю палі,
              то сюды адыйшлі, як і тыя.

29.       І вось Матухна-Сва б’е крыламі
              абапал бакоў сваіх,
              быццам бы ахопленая агнём,
              уся зіхаціць святлом.
              І ўсё пер’е Яе – найпрыгожшае:
              чырвонае, сіняе ды бурнастае,
              жоўтае ды сярэбранае,
               залатое і белае.

30.        І гэтак жа ззяе, як Сонца-Цар,
               лётае па солнапуццю,
               і гэтак жа сіхаціць седзьмыя красой,
               запаведанай ад Багоў.

31.     І Пярун, угледзеўшы Яе,
                узгрыміць грамамі ў тым небе ясным.
                І вось гэта – нашае шчасце.
                І мы павінны прыкласці ўсю моц,
                каб убачыць,
                як адсякаюць
                наша старое жыццё ад новага –
                гэтак жа, як рассякаюць
                дровы ў дамах агнішчанскіх.

32.         І Матухна Слава
                крыламі б’е.
                Ідзём мы пад нашы сцягі,
                І гэта -- сцягі Ясуні!




                РОДАВІЧЫ

П р а в я ш  ч а н н е

1. Вось дзіўная Птушка да нас прыляцела
         І села на дрэва, чароўна спяваць пачала.
         І пер’е Яе зіхаціць нетутэйшым святлом,
         Нібы дыяменты, красуецца водсвет вясёлкі,
         І цемра начная разбеглася – светла, як днём,
         І песні спяваюцца Птушкай пра бітвы
         З чужынцамі і пра міжусобныя бойкі.

2.   Успомнім пра тое, як з ворагам біліся нашы бацькі,
          Якія з нябёсаў лазурных і сёння глядзяць на зямлю,
          І гэтак па-добраму хораша нам усміхаюцца.
          І мы на зямлі не адны ў белым свеце, --
          Бо душамі з неба бацькі нашы свецяць.
          І мыслілі пра дапамогу Пяруна, і ўбачылі мы,
          Як скача нябёсамі Вершнік на Белым Кані.
          І  меч уздымае да сёмых нябёс Ён,
          І  хмары сячэ, і грамамі грыміць –
          І  льецца Жывая Вада на нас з неба высокага.
          Ваду мы сасмаглымі вуснамі п’ём,
          Бо ўсё, што ні дорыць Сварог Агнядышны,
          Заўсёды жыццём да нас вечным цячэ.
          Напоі цалюшчыя п’ём мы і прагнем яшчэ,
          Пітво не здакучыць ніколі такое,
          Бо гэта крыніца жыцця незямнога,
          Ад Бога нябесны выток на зямлі.

3.   Карова Земун тут у сіняе поле пайшла,
          І зорныя травы скубла, і даваць пачала Малако.
          Пацякло Малако па прадонню нябёсаў –
          І зорна заззяла ў начы.
          Глядзім мы, яка свеціцца нам Малако –
          І гэта – Шлях Правы,
          Па іншых шляхах мы ісці не павінны.

4.   Пачуй, нашчадак, песню Славы!
          Трымай у сэрцы сваім Русь,
          Якая ёсць, была і вечна будзе
          Зямлёю нашай.

5.    І наш абавязак – яе бараніць ад чужынцаў:
           І мы паміралі за Русь, за зямлю, як дзень памірае без Сонца.
           І неба цямнела. І вечар прыходзіў. І ён паміраў.
           І ноч наставала. А ўцемрыве крочыў па Сварзе Вялес,
           Ступаючы па Малаку Нябёс, ішоў у свае палацы,
           Да зоркі Седавы, да Брамы – і там мы чакалі,
           Каб песні спяваць і Вялеса ўслаўляць на вякі,
           І Храм славасловіць Яго, што ззяе агнямі шматлікімі:
           Так стаялі прад Госпадам мы, быццам чыстыя агнцы.

6.     Вялес навучаў праайцоў нашых землі араць,
            І злакамі іх засяваць, і зжынаць, і снапы завіваць на жнітве,
            І ставіць той сноп у жытло, і ўшаноўваць Яго, як Айца Божага:
            Айцом нашым, а Матухнай – Славу.
            І таму мы павінны ў агонь кідаць зёлкі
            І Вялеса гукаць, і Матухну Славу клікаць.
            Бо яны навучалі ўшаноўваць вас нашых Багоў,
            І за руку вадзілі, нібы немаўлят, Пуцявінай Правай.

7.     Вось так мы ішлі. І ніколі не былі нахлебнікамі,
            А былі славянамі – русамі,
            І таму – сутнасць славяне.


                Ч А С Ы     Б У С А
Б у с а в а    п р а в я ш ч а н н е

1.       Дарма забываем мы доблесць мінулых часоў,
              А самі ідзём невядома куды.
              І гэтак назад аглядаемся мы і гаворым,
              Нібыта стыдаемся распазнаваць
              Свет Явы, і Навы, і Правы, --
              І быццам бы сорамна нам два бакі
              Быцця свайго ведаць і мудрасцю разумець.

2.       Дажбогам стваралася той Яйцо,
              Што ззяе святлом непагасным