Дзень да Перамоги

Анатоль Кудласевич
 Дзень да Перамогі,
  за Дзень да Нараджэння.
Галіне з Кобрына, дзень нараджэння якой прыпадае на Дзень Перамогі
1.
Круціцца Планета калаўротам дзён.
Узляціць ракета — ў небе шлях відзён.
Што гэта ракета? — цацка для людзей,
Гэта ж не камета, што ад Бога йдзе.
Людзі, людзі, людзі! На ўвесь белы свет,
Добра, калі будзе хоць адзін Паэт.
        2.
Зноўку забалела сэрца пад рукой.
На Русі, на Белай шчыры вадапой.
Як тут разабрацца мне з такой бядой,
Калі наша “брацтва” парасло маной.
Добра, калі будзе на зямлі Пажар…
Талі выйдзе ў Людзі, ды сапраўдны Цар.
3.
Ты пасеш быдла. Я пасу — Людзей.
Відзьма-невідзьма, што там будзе? Дзе?
Калі, Цар сапраўдны, ёсць ты на зямлі? —
Ёсць тады і Праўда.
Ёсць!
І век былі людзі на Планеце.
На ўвесь белы свет: будзе Цар сапраўдным,
Будзе і — Паэт!

08.05.2006 г. 10.17..