Прытча аб прыгажосци

Анатоль Кудласевич
Прытча аб прыгажосці

Адзін гаварыў: “Прыгажосць – Квадрат!
Убачу калі я вуглы прамыя,
Адразу раблюся бязмерна рад,
Што нават пад сэрцайкам нешта ные.

Пярэчыў другі: “Прыгажосць ёсць Круг!
Бо сонца святло пасылае за краты.
І ты памыліўся, шаноўны друг,
Калі палічыў прыгОжасць квадратам.

А трэці крычаў: “Прыгажосць ёсць Ромб!” –
“Трохкутнік!” – “О, не!” – “Піраміда!” – “Кропка!” –
Грымеў шматгалоса натоўп, як гром,
І раптам падняўся мудрэц нетаропка.

І ціша настала, нібы ў бары,
Сказаў ён: “Для спрэчак няма прычыны.
Усё Прыгажосць, - прашаптаў стары, -
Такая яна, якімі глядзяць вачыма”.