Подружки

Наталья Стрелкина
Сяброўкі


Старая таполя, вярбіна старая
Гукалі, стагналі, ўдваіх паміралі.
Іх вецер халодны і гнуў, і ламаў,
Ільдзянымі зоркамі ў дрэвы кідаў.

- Давай загарну цябе,- кажа вярбіна.-
Навошта абедзьвум такая судзьбіна?
- Не трэба, - таполя да вербы схілілась. -
Мне век ужо выйшаў, трымацца стамілась.

Забіў мяне ветрык, завеі палёт.
Я зараз ціхЕнька прылягу ў сумёт.
Ты песню спявай мне гучней, калыханку.
З табою мы побач да вечара з ранку,

Заўсёды-заўсёды, і ноччу, і ўдзень...
Назаўтра прыгожую сукню надзень.
Мяне ты праводзіш, - таполя шаптала.
Вярба жа самотна галінкай ківала.

Тут вецер падзьмуў і таполю зламаў.
Вялізнае дрэва зусім скарчаваў.
Карэнні задраліся высака ў неба.
Вярбіна заблыталась ў іх, быццам трэба.

Сяброўкі, что поруч з маленства раслі
І ў гэты час разам ізноўку былі.


Шкада, але не ведаю аўтара ілюстрацыі. (Верш на беларускай мове)