Ваша Вэаша. Мама

Вероника Мусвидас
Як жа моцна я люблю
Маму родную маю!
І яна мяне мілуе,
Абдымае і цалуе,
А галоўнае – штодзень
Мые ўсю мяне ў вадзе!

РАЗ – намыліць спінку мне,
Нешта добрае спяе.

ДВА – намыліць два бачкі,
Верш раскажа для дачкі.

ТРЫ – намыліць ручкі, ножкі,
Паказыча мяне трошкі...

А пасля – ЧАТЫРЫ, ПЯЦЬ –
Будзе мыць ды выціраць.

Як жа моцна я люблю
Маму родную маю!

Зноўку плёскае вада
У кватэры дацямна...
Маму абдыму за шыю
І ажно да слёз шкада:
Больш яе ніхто ня мые,
Бо дарослая яна!