Запозненае каханне

Леонид Пранчак
ЗАПОЗНЕНАЕ КАХАННЕ

Пасля дарог, гастроляў i канцэртаў,
Пасля бясконцых сцюжаў i разлук
Знайдзi мяне, стамлёнага дашчэнту,
I адагрэй цяплом маленькiх рук...

Не асуджай бязлiтасна i строга,
Забудзь маю гарачлiвасць i злосць.
Знайдзi мяне, пакутнiка былога.
Прымi мяне такiм, якi я ёсць...

Прыйду к табе з апошнiм спадзяваннем
Па белых кветках цi старым лiсцi...
Сагрэй мяне запозненым каханнем
I анiкуды больш не адпусцi!