Спатканне у снах

Наталья Песенько
У снах  я бачу твае вочы,
Твой позiрк адчуваю зноу,
На сустрач iм пацiху крочу,
Каб смакаваць iз iх любоу.

У марах толькi дакрануся
Пяшчотна вуснамi  да iх,
З табою побач апынуся
У думках i у снах сваiх.

I там я шчыра размауляю
С табой  аб тым,маучым пра што .
Спаткання у снах сваiх  чакаю,
Сама не ведаю нашто.

А ранiцай усе знiкае…
Мне застаецца толькi сум.
Чароуны сон мой хутка тае,
Як з вогнiшча , што тухне, дым.