Iслач-рэчка

Наталья Песенько
Дзе па лузе працякала,
Ну, а дзе i праз лясок,
Iслач-рэчка развязала
Свой блакiтны паясок.
 

У спякоту ды узiмку
Там  студзеная вада.
Засцiлае зранку дымка,
Серабрыцца ў ёй трава.
 

Там чаромхавы водар
Галаву вясной пьянiць,
Праз раку, шукая броду,
Хутка лось у гай  бяжыць.
 

Бусел зноу гняздо будуе
На бярозе ля вады,
I зязюлiчка кукуе -
Щодра лiчыць вам гады.