Сонца Калiфорнii

Леонид Пранчак
СОНЦА КАЛІФОРНІІ

Адкаркую вiно — Калiфорнii сонца —
I на донца фужэра плясну.
Хай за вокнамi снег карагодзiць бясконца, —
Я фужэр падыму за вясну.

Нерэальная мара п’янiць i дурманiць.
Да вясны яшчэ столькi начэй.
Калiфорнii сонца у белым тумане
Не прачнулася, пэўна, яшчэ.

Ты прыйдзi i святло патушы у пакоi,
Працягнi мне праз цемень далонь...
Мне прыемна здымаць з цябе тонкiя строi
I распальваць жадання агонь.

Будзем разам, пакуль новы дзень не настане,
Пiць нектар асалоды нагбом...
Калiфорнii сонца узыдзе над намi
I захмелiць свiтальным вiном.