З Богам гавару на роднай мове...

Леонид Пранчак
З БОГАМ ГАВАРУ НА РОДНАЙ МОВЕ...

Клiнiка ў адноўленым касцёле.
Уначы трывожны крык савы.
Непрытомны, ды пакуль жывы,
Я стагну i курчуся ад болю.

Ложак мой стаiць на алтары.
I анёлы на бяздонным нефе
Плаваюць, нiбы на сёмым небе,
Моляцца i просяць: не памры!

Сэрца ўстрапянецца, задрыжыць
Ад раптоўнай музыкi аргана...
Памiраць не хочацца, бо рана.
Хочацца яшчэ на свеце жыць.

Трызнячы ад болю на зары,
Як прароцтва я прыснiў нагдове:
З Богам гавару на роднай мове.
Мне б яшчэ з людзьмi пагаварыць...