Сто гадоу!

Леонид Пранчак
СТО ГАДОЎ!

Звініць святочны юбілей,
У хаце цесна ад сяброў.
І як заведзена ў людзей,
Наліты чаркі да краёў.
Мы падымаем першы тост
За непагасную зару,
За тое, што у нас ты ёсць,
Радзіма наша — Беларусь!

Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Рады мы вам ад сэрца жадаць.
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Пажываць і добро нажываць!
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў,
І ніводнага з іх не тужыць.
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Вам у шчасці і радасці жыць!

Каб не забылі каранёў,
Куток з маленства дарагі, —
За родны дом і за бацькоў
Мы падымаем тост другі.
Здаровы будзьце, як вада,
Жывіце з ласкай і святлом.
Хай абыходзіць злыбяда
І вас, і ваш утульны дом.

Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Рады мы вам ад сэрца жадаць.
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Пажываць і добро нажываць!
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў,
І ніводнага з іх не тужыць.
Сто гадоў, сто гадоў, сто гадоў
Вам у шчасці і радасці жыць!

Звініць святочны юбілей,
У хаце цесна ад сяброў.
І як заведзена ў людзей,
Наліты чаркі да краёў.
Хай будзе доўгай маладосць!
Хай грэе сэрца шчырасць слоў:
Мы падымаем трэці тост
За прыгажосць і за любоў!

30 верасня 2001 г.