Папоротник - цветок неповторимый

Соловьёва
Адступіла, растаяла сцюжа
Ад жанчыны з душою падлетка.
Захмяліла нас водарам ружа,
Непаўторная папараць – кветка.

Найдзівоснае шчасце – каханне:
Адчуваеш сябе маладою!
З кожным тыднем даўжэюць спатканні –
 І нішто не дае супакою!

Захмяліла Вас папараць- кветка,
Трапяткая прысутнасць вады,
І жанчына з душою падлетка
Вас чакае.Чакае заўжды.