Лунный цветок - цветок нежности

Соловьёва
Кветка – поўня – каханая кветка!
(Паціскаю пяшчотна лісціны).
Кветка – поўня – жаданая кветка
З невыказна прыгожай мясціны.

Кветка- поўня –цудоўная кветка –
Не цвіце на звычайным палетку!
Цеплынёй, што з’яўляецца рэдка,
Напаўняе мне кожную клетку.

І жыве яна гожа, суладна
У гармоніі з цэлым Сусветам,
Размаўляе з душой далікатна
І цвіце яна цэлае лета!