Дзяцiнству

Ольга Княжна Алишкевич
Устану рана, калі сонца спіць яшчэ.
Пайду насустрач волі і ўсходу.
Па срэбнай, зіхацяшчай, па расе,
Прайду, каб зноў адчуць спакой свой і свабоду.
Мне будзе падпяваць музыка-салавей.
Ён мне калісці сябрам быў сапраўдным.
Ў светлы час дзіцячых мар-надзей,
Калі не ведала жыцця гэтага праўду.
Цяпер жыву другім жыццем даўно я.
І дома я бываю так не часта.
- Матуля! Тата! Мілыя, радныя!
Дачцэ прабачце у далекім краі шчасце!
Хоць цяжка мне з дзяцінствам расставацца.
Усе міне, як у небе свет маланкі.
Цяпер насустрач сонцу буду я спяшацца,
Як некалі дзяўчынкай бегла уранку.