Недзе далёка

Лана Конухова
Недзе далёка падаюць зоркі у шчасці,
Недзе далёка нехта каханне знайшоў.
Недзе няма ні злачынстваў, ні хмурых нянасцяў,
А боль душы назаўжды ў нябыт адышоў.

Недзе жывуць, не зважаючы смутку і болю,
Недзе жывуць у шчаслівых дарунках жыцця.
Недзе жывуць, не кляня сваю цяжкую долю,-
Там, дзе не ведаюць боль адзіноты жыцця.

Недзе далёка клянуцца ў вечным каханні,
Да заканчэння жыцця, назаўсёды адным...
Дзе ж ты, жаданае сэрцам, душою спатканне?
Дзе ты - далёка-далёка, ці побач зусім?