Мне сорамна, Радзiма, прад табой

Лана Конухова
Мне цяжка паглядзець табе ў вочы,
Мне сорамна, Радзіма, прад табой:
Жартуючы зламалі стан дзявочы,
Твая сляза - забруджанай ракой!

Лясы твае ў знямозе ад пажараў
Стаяць і стогнуць - болі не сцярпець.
І слёзы сыплюць дажджавыя хмары
Ў надзеі, што памогуць не згарэць.

Азёры, што калісь былі як неба,
Цяпер - як ноч: счарнелі ад бяды.
Там, дзе раней зямля радзіла хлебам,
Цяпер - палі гамоняць з лебяды.

Мая Радзіма, што з табою стала?
Як мне цяпер віну сваю скупіць?
Хіба ж казаць, што я цябе кахала -
Наўрад ці меньш ад слоў душа баліць!