Не цурайцеся

Лана Конухова
Не цурайцеся роднае мовы!
Ды няўжо ж вашы сэрцы маўчаць,
Калі чуюць, што рускія словы
Над усёй Белай Руссю гучаць?

Я не маю, паверце, нічога
Супраць рускага брата майго.
Ды ў свеце няма больш нікога,
Акрамя беларуса майго,

Хто б вось так пазабыўся пра тое,
Як яго бацька, прадзед і дзед
Беларускае слова святое
Неслі з цемры стагоддзяў на свет,

Каб нашчадкі маглі без дакору
Мілагучнаю мовай сваёй
Славу пець сонцу, небу і зорам,
Што зіхцяць над славутай зямлёй.

Ці дарэмна жыццё аддавалі
За Радзіму і песні свае
Тыя, хто Беларусь адстаялі
У крывавай і жорсткай вайне?
Не, не веру ў дарэмнасць ахвяры
Нашых прадзедаў, дзедаў, бацькоў -
Веру ў тое, што здзейсняцца мары
Пра жыццё нашых песень і слоў!

                29.06.2004 г.