Ветэранам

Лана Конухова
Мая Зямля! Не выказаць славамі
Той горкі боль, што вытрывала ты!
Няпраўда, што праходзіць усё з гадамі:
Не спапяліць у прошлае масты!

Мы помнім слаўны подзвіг нашых дзедаў,
Што нам здабылі мірнае жыццё.
Ах, колькі перажыта імі бедаў!
Яны не адышлі ў небыццё.

Яшчэ і сёння моцна ныюць раны,
Не тольлкі тыя, ад варожых куль,
Але на сэрцы і ў душы таксама
Яны прынеслі горкі боль адтуль.

І не забыць ліхія дні ніколі!
Была ў гэтым справа іх жыцця.
Хто зведаў бой, той гэткай страшнай долі
Вярнуць не пажадае з небыцця.

Мы помнім усё, што вы для нас зрабілі.
Ваш подзвіг нам ніколі не забыць:
Жыццё пад мірным небам падарылі,
І дзякуй вам, што нам у волі жыць.

І ведайце: вам сорамна не будзе
За вашых унукаў, што цяпер жывуць.
З нас грамадзяне вырастуць і людзі,
Што край свой для нашчадкаў зберагуць.

А вам жадаем жыць у здароўі добрым,
Усмешкі ўсім шчаслівыя дарыць,
Вітаць зару з вясновым сонцам шчодрым
І нас жыццю складанаму вучыць!

                5.11.2003г.