Суразмоуца

Лана Конухова
Ты ўсё такі ж, цябе гады не сапсавалі!
У вачах тваіх  усё тая ж маладосць.
Не да канца мы нашу песню праспявалі.
Для барацьбы яшчэ ў нас сілы ёсць!

Я на цябе гляджу і разумею,
Што не зламала нас яшчэ жыццё.
І раптам, як дзяўчынка, камянею —
На шчокі сорам кінуў адбіццё.

Шаснаццаць год жыла і не чакала
Сустрэчы праз амаль што паўжыцця.
Я, як магла, жыццё свё звівала,
Не раз сябе вяртала з небыцця…

Ты ўсё такі ж… А я ўсё зразумела —
Нялёгкім быў да разумення шлях.
Не ведала раней, чаго хацела,
Цяпер — уся праўда на маіх вачах.

Не, мне ўжо не патрэбен абаронца
Маёй нясталай і бальной душы.
Цяпер мне стаў патрэбен суразмоўца,
Якім ў той час так жадаў быць ты.

Ты ўсё такі ж, і вось таму я веру,
Што сёння мне ў адказ не скажаш “не”.
Я назаўжды табе жыццё даверу,
А ты, прашу, стань суразмоўцай мне!

                06.04.05