Гомелю

Лана Конухова
Мая Радзіма, любая Радзіма,
Мой родны Гомель, горад на Сажы,
Дзе б ні была, дзе бы я ні жыла,
Заўсёды будзеш ты ў маёй душы!

Мой любы горад, да цябе вярнуся,
Куды б мяне жыццё не занясло.
Ці ў шчасці буду жыць, ці мо ў скрусе,
Са мною будзе век тваё цяпло.

Якія б межы нас не раз'ядналі,
Дзе б мне на свеце жыць не прывялось,
Хай акіян нясе між намі хвалі,
Хай будуць горы, горы да нябёс,

Я перайду ўсе цяжкасці і беды,
Прайду праз межы, горы і мара,
Але ж вярнуся да цябе, ты ведай,
Хай прыдзе толькі пэўная пара.

Сустрэну зноў я родныя палеткі,
Угляджуся ў глыбіню тваіх азёр,
Свой дзіўны пах падораць цуда-кветкі,
Спакоем ахіне лясны шацёр.

Я пакланюся нізка, як сумею,
Табе, Радзіма любая мая.
За лёс твой, Гомель, я душой хварэю.
Жыві ж у шчасці, родная зямля!

                2002