Сын

Леонид Пранчак
СЫН

У наш мядзведжы кут
Не спознiцца вясна.
Мне хораша з табой.
Ты ўсё, што сэрцу трэба.
Навокал тлум i шум.
Гармiдар i мана.
А па-над хатай снег.
I хмары засцяць неба...

Змiруся i скажу:
Такая вось юдоль...
Як цуд богатвару
Твае зямныя чары.
Развей мой вечны сум.
А я вазьму твой боль, —
Каб сын узяў i нёс
За намi нашы мары...