вершы

Всеволод Стебурако
* * *
Вершы нараджаюць у цішыні.
Хай пасля чытаюць іх на пляцы.
Музы патрабуюць ціхай працы,
вершы нараджаюць у цішыні.
Ці ў полі голым, ці ў палацы,
ці ў летуценнай вышыні.
Вершы нараджаюць у цішыні.
Хай пасля чытаюць іх на пляцы.