джым

Всеволод Стебурако
Быў бы Джым даў бы лапу на шчасьцце
так ні Джыма, ні шчасьця няма.
на вугольле астылае жарсьці
нібы попел кладзецца зіма.

Белым сьнегам з халодных нябёсаў
засыпае мой горад і сьвет
і сьцяжынкі разведзеных лёсаў
ужо ня зьвесьці ў адзіны сьлед.