Прысвячэньне

Всеволод Стебурако
       Анатолю Івашчанку

У кожнай згодзе ёсць сваё “годзе”!
І кожным добра ёсць сваё “до”!
Іду апрануты па апошняй модзе
адептам веры ў маім народзе
веры ў нагоду выпіць “па сто”.

І ўласна кажучы на ўласнай мове
хочацца толькі зацята маўчаць.
У нясказаным слове
нібыта ў замове
яднаюцца “дзякуй” і “ё.. твою мать”.

А з словаў такіх паскладаюцца вершы.
І іх застанецца адно запісаць –
“Ты быў не апошнім, нашчасце й няпершым”*
напіша хтось іншы і пэўна, што лепшы,
і кропку паставіць каб ты змог пачаць...