Шторм

Всеволод Стебурако
Як парвецца
апошні надзейны
з руку таўшчынёю канат
і плясне халодны вецер
у ветразя даланю,
то стане ўсё на месцы -
і пырскі і зоркі ў небе,
і белае вока поўні
і мы па камандзе “зважай”!
Тады й пацукі з паклонам
заявяцца да капітана
і сьціпла яго папросяць
ў каманду іх залічыць.
Кармой да абрыдлага берага
у самае сіняе мора
па срэбнай таемнай сьцежцы
насуперак усяму...
Мы выйдзем і недзе сустрэнем
таго, каго гэтак чакалі,
каго не знайсці ў корчмах
усіх на сьвеце партоў,
каго не набыць за грошы,
і вострым нажом не настрашыць,
каго не пакласці ў куфар
і словамі не апісаць.
Таго, хто нам дасць свабоду
ад сонца, зямлі і неба,
ад веры і самападману,
ад клопатаў і мітусні.
Праз тое, што ён
наймацнешы
бязлітасны
безпакараны
непадуладны нікому
бязжарстны
вялікі
ШТОРМ!