Да сваёй Беларусi

Леонид Пранчак
ДА СВАЁЙ БЕЛАРУСІ

Дождж iмжыць над разбiтай вясковаю сцежкай.
Я iду i шукаю з былым падабенства.
Я вярнуўся дамоў!
З вiнаватай усмешкай
Пазнаю не адразу сялiбу маленства...

Я сустрэўся з табой, родны край, ненадоўга.
Хай не гасне святло у вачах тваiх ясных!
Зноў пакiну цябе, як паклiча дарога.
Ты, матуля, даруй, што я госць твой нячасты...

Я вярнуўся дамоў, да сваёй Беларусi.
Наша хатка, мяне ты пазнала, вядома.
Я па свеце трывожным, як вецер, нашуся.
А чакаюць мяне толькi тут, толькi дома!