Непагасная свечка

Леонид Пранчак
НЕПАГАСНАЯ СВЕЧКА

Свядома ад лёсу супольнага збег.
Жыву мiтуслiва i тлумна.
Калi ж выпадкова успомню цябе, —
Чамусьцi мне робiцца сумна.

Усё, што бяздумна згубiў, — не вярнуць,
А слёзы нiчым не суцешыць.
О, як бы хацеў я сябе падмануць,
Што гэта ўсяго толькi вершы...

Забыў твае песнi — усе да адной,
Спалiў твае пiсьмы дазвання...
Ды вечны твой сум будзе вечна са мной,
Як памяць былога кахання.

У храме Жыровiцкiм свечка гарыць —
Любовi тваёй сарамлiвая сведка...
Мне помнiць цябе i аддана любiць.
Каханне маё — непагасная свечка.