Светлая журба

Леонид Пранчак
СВЕТЛАЯ ЖУРБА

Адспявала лета незвычайна рана.
Восень усцiлае пожнi туманом...
У асеннiм садзе — так неспадзявана —
Расцвiлi вяргiнi пад маiм акном.

Доўгае расстанне, нiбы пакаранне,
Я прыняў пакорна, як няўмольны лёс.
I ў апошнi вечар нашага кахання
Жоўтыя вяргiнi я табе прынёс...

Знiкла незваротна шчасце у аблоках,
Як у цёплы вырай жураўлiны клiн.
Я адсюль паехаў, ты адсюль далёка.
Ад былой любовi толькi успамiн...

Шапацелi клёны у нябеснай сiнi,
I гучала цiха лiсцяў варажба...
Жоўтыя вяргiнi, жоўтыя вяргiнi,
Жоўтыя вяргiнi — светлая журба.