Каханая

Леонид Пранчак
КАХАНАЯ

Я прыдумаў цябе ад самотнасцi.
Ты са мною заўсёды была, —
Як багiня кахання i роднасцi,
Як багiня дабра i святла.

Твой задумны пагляд заварожвае.
Толькi побач з табою не я...
Недаступнай красою прыгожая —
Несустрэтая мара мая.

Каханая-каханая,
Далёкая-далёкая...
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі —
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая.
Мая непакаханая,
Мая незразумелая.

Адгарэлi расiнкi на верасе
I апала лiстота з галiн.
Мы нiколi, на жаль, не сустрэлiся,
Хоць павiнны сустрэцца былi.

Праз гады, праз мяцелiцу тлумную
Пра цябе не забудуся я, —
Невядомая, мiлая, сумная, —
Несустрэтая мара мая...

Каханая-каханая,
Далёкая-далёкая...
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі —
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая.
Мая непакаханая,
Мая незразумелая.