I кожны дзень адно i тое ж...

Леонид Пранчак
І КОЖНЫ ДЗЕНЬ АДНО І ТОЕ Ж

I кожны дзень адно i тое ж:
Работа, дзецi, п’яны муж...
А ты — надзею ў сэрцы тоiш
I беражэш сям’ю ад сцюж.

I гонiш звадлiвыя думкi,
Што, мабыць, трэба жыць смялей.
Сабраць дзяцей, за плечы — клункi...
Ды што пасля?.. Куды далей?

Пайшла б упрочкi, каб не дзецi, —
Шукаць кахання, шчасця, руж.
Але цяпер — да самай смерцi:
Работа, дзецi, п’яны муж...