Покуль мы гаворым i пяём

Леонид Пранчак
ПОКУЛЬ МЫ ГАВОРЫМ І ПЯЁМ...

Беларусь — Айчына, родны дом...
Слоў бацькоўскiх я не забываю.
Покуль мы гаворым i пяём, —
Мова беларуская — жывая!

Нашу мову нельга адабраць!
Прывiтаюць родным словам вусны.
Нашай мове нельга памiраць,
Бо тады памруць i беларусы.

Нашу мову нельга задушыць.
Хоць расперажыся альбо трэсні!
Жаўрукамі вылятуць з душы
Продкаў незаплямленыя песні.

Беларусь — Айчына, родны дом...
Я спялю надзеi кволы колас:
Покуль мы гаворым i пяём, —
Будзе жыць i твой крынiчны голас!