Беларус беларуса пазнАе

Леонид Пранчак
БЕЛАРУС БЕЛАРУСА ПАЗНАЕ

Нас па свеце жыццё раскiдае:
Што паробiш, такi у нас лёс...
Беларус беларуса пазнае
Ад радзiмы за тысячу вёрст!

Зведаў шчасця i суму нямала
Я ў далёкай краiне чужой...
Дзе б ні быў я, — са мною Купала
I Максiм Багдановiч са мной.

Ростань душы самотай яднае.
Па-за роднай бацькоўскай зямлёй
Беларус беларуса пазнае
Па любвi да старонкi сваёй!