Не адракайся мяне

Леонид Пранчак
НЕ АДРАКАЙСЯ МЯНЕ

Можа, нам пашанцуе, i не будзе завеi.
Можа, нам пашанцуе, i нягода мiне.
Адрачыся багацця, адрачыся надзеi.
Толькi не адракайся —
Мяне.

Можа, здзейснiцца цуда. Нам яго не хапае.
Ты шукаеш збавення у гульбе i вiне.
Адрачыся ад славы, адрачыся ад раю.
Толькi не адракайся —
Мяне.

Можа, будзе ўсё добра: i звычайна, i проста.
Ты не вер дабрадзеям, iх салодкай мане.
Адрачыся ад крыўды, адрачыся ад помсты.
Толькi не адракайся —
Мяне!