Я цалую цябе, апякаючы вусны...

Леонид Пранчак
Я ЦАЛУЮ ЦЯБЕ, АПЯКАЮЧЫ ВУСНЫ...

Ты са мной, летуценнага шчасця заранка.
Я цалую цябе, апякаючы вусны...
Ты — пяшчота мая, ты — кахання майго паланянка.
Ты — усмешка маёй неадольнай спакусы...

Толькi ты мне даеш адчуванне палёту
Над будзённым жыццём, па-над грэшнай зямлёю.
Забываю свой боль, расставання гаркоту
Толькi побач з табой, толькi побач з табою...

Я заўсёды з табой — бачаць сонца i зоры,
Бо каханню майму ростань не перашкода.
У хвiлiны жальбы, у самоце, у горы
Я з табой, маё шчасце, заўсёды, заўсёды...