Белая ранiца

Леонид Пранчак
БЕЛАЯ РАНIЦА

Белых сняжынак рой
Кружыцца над зямлёй,
I замятае шлях
Снегам мяцелiца...
Як учарашнi сон,
Радасць асеннiх дзён
Знiкне i да цябе
Болей не вернецца.

Твой серабрысты смех —
Чысты, як першы снег.
Ты, прыгажуня, ты —
Лёсу абраннiца.
Ля старадаўнiх лiп
Снегу свiтальны рып.
Крочыць насустрач нам
Белая ранiца.

Вусны твае лаўлю.
Толькi цябе люблю.
Нiзка над галавой
Неба бяздоннае.
Над чарапiцай стрэх
Кружыцца першы снег
I, як штандар, гарыць
Сонца чырвонае...