Стагоддзi па дробнаму шляху вандруюць...

Андрей Ястремский
Стагоддзі па дробнаму шляху вандруюць.
Паданняў скрыжалямі вабіць дарога.
А недзе сузор’і па небе малююць
Сваю неакрэсленнасць подыхам Бога.

І нешта ў душы адгукаецца болем.
Паветраны водар натхняе на мары.
Туманам бялёсым варожыцца поле
Над велічнай смутай крывавай ахвяры!

25.02.2003г.