Люблю

Леонид Пранчак
ЛЮБЛЮ

Я памятаю, як сягоння,
Адлiжных дзён бязладны тлум:
Вачэй задумлiвых прадонне
I хмель няведамых парфум...

Перамянiла за хвiлiну
Мой лёс, мяне i мой настрой
Усмешка сонечнай жанчыны —
Безабароннай i святой.

Прыму, нiбы наканаванне, —
Куды б жыццё нi прывяло —
Твайго ахвярнага кахання
Выратавальнае святло.

Ласкава пешчу i цалую,
Спагады ў Госпада малю.
Цябе, жаданую, зямную,
Абагаўляю і люблю.