Сябра Гарацый

Лёха Чыканос
У блёчным хрушчоўскiм доме
Жыве са мной па суседству
Жорсткi крывавы забойца,
I клiчуць яго Гарацый.

Ужо другi год у навакольлi
Пануе маньяк-вычварэнец,
I ноччу ў парках i скверах
Ужо не гуляюць людзi.

У морге судовы эксперт
Разам з ciвым пракурорам,
Знiшчыўшы спiрта канiстру
Трупы збiраюць па частках.

Гарацый прыходзiць з цемрай
I абавязкова прыносiць
Мне ў якасьцi падарунка
Цi вуха, цi дамскi пальчык.

А потым замест серыялу,
Цi “Поля цудаў” Гарацый
З гонарам апавядае
Мне пра свае прыгоды.

Я кожную бачу ахвяру,
Я чую яе сьлёзны лямант,
З Гарацыям разам сыхожду
Я ажно ў самае пекла.

I думка мяне непакоiць:
А цi не здаць яго ўладам?
Цi будзе гэта этычна?
Я ж супраць сьмяротнай кары.

Гарацый сям'i не ведаў,
Не ведаў пяшчоты мацi,
А раптам яго растраляюць?
Цi будзе гэта гуманна?

Так у блёчным хрушчоўскiм доме
Я i жыву па сусудзтву
З экзiстенцыяльным забойцам,
Якога клiчуць Гарацый…