Мама i тата

Леонид Пранчак
МАМА І ТАТА

Родны дом у засенi бяроз,
Белыя разныя аканiцы...
У зiхоткiх кроплях белых рос
Сонца узыходзiць i садзiцца.

Тут мая ласкавая зямля —
Дробная пясчынка у сусвеце.
Тут мая вялiкая радня —
Самая гасцiнная на свеце.

Мама i тата, родная хата
Клiча дадому мяне.
Мама i тата, вы — маё свята,
Сонца ў радзiмым акне!

Сустракаюць ласкай i цяплом
Добрыя матулiныя вочы.
Мой старэнькi мiлы родны дом
Сэрца адпускаць маё не хоча.

Я сюды вяртаюся у снах,
Удыхаю дым салодка-горкi...
Асвятляюць мой жыццёвы шлях
Дзве душы, дзве ранiшнiя зоркi...

Мама i тата, родная хата
Клiча дадому мяне.
Мама i тата, вы — маё свята,
Сонца ў радзiмым акне!