Пяшчота

Леонид Пранчак
ПЯШЧОТА

На гэтым свеце, на гэтым свяце
Ты ёсць. I гэта — такое шчасце!
О, як баюся цябе я страцiць
На гэтым свеце, на гэтым свяце.
Твая пяшчота — маё багацце.
Твая самота — маё пракляцце.
На гэтым свеце, на гэтым свяце
Ты ёсць. I гэта — такое шчасце!