З мовы вечар

Чужая Мроя
А дні ішлі, ляцелі ночы
І зноў зіма прыйшла да нас.
Бялюткі сьнег нам сьлепіць вочы –
Праменьчык сонца не пагас!

І дрэвы ўсе пакрыў сьнег-іней,
Зямлю, дарогу, хатні дах.
Настала ноч. Ў бездані сіняй
Птушыных крылаў зьнік узмах.

І тут падняўся моцны вецер,
І дрэвы гнуў ён да зямлі,
Такі спакойны зімні вечар
На завіруху замяніў.

Сьняжынкі гоніць па дарозе,
Пасьля падыме да нябёс.
Якіх вятроў у гэтым годзе
Нам з поўначы Мароз прынёс!

Прайшла гадзіна. Ціха стала.
Вятроў ужо ня чуйны сьвіст.
Зь нябёсаў зноў сьняжынак зграя
Павольна падае уніз.

 2000 г.