Забываю цябе

Леонид Пранчак
ЗАБЫВАЮ ЦЯБЕ

Ўзыдзе месяц з-за хмар
Па-над шатамi дрэў,
I пагасне касцёр ля вярбы.
Буду помнiць твой твар,
Ледзь прыглушаны спеў
I цыганскiя вочы журбы...

Наша лета прайшло,
Праляцела як мiг.
Шкадаваннем журбу не сагрэць.
Не вярнуць, што было.
Расстаёмся навек.
А цябе я не змог зразумець...

Не вярнуцца назад.
Мой пануры пагляд
У палоне тваёй варажбы.
Забываю цябе.
Ды забыць не магу
Я цыганскiя вочы журбы...