Мы з табою танцуем вальс

Леонид Пранчак
МЫ З ТАБОЮ ТАНЦУЕМ ВАЛЬС

Мы з табою танцуем вальс
У святочнай i сонечнай залi.
Я не помню, калi першы раз
Мы з табой гэты вальс танцавалi...

Ды расстання нiбы не было.
У кахання ранейшая сутнасць.
Быццам вочы каханай насупраць, —
Сiнiх зор трапяткое святло.

Мы з табою танцуем вальс
З той пары — у маўклiвым бясчассi...
Закружыла мяцелiца нас
У бясконцым хвалюючым вальсе.

Прыцяжэнне разлучаных рук,
I душы, i вачэй утрапенне.
Не астудзiць маё захапленне
Люты холад былых завiрух!